Круглы стол з удзелам дацэнта Галузо І.В.

11 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Галуза Іларыён Віктаравіч, дацэнт кафедры інжынернай фізікі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій прыняў удзел з дакладам «Элементы научной астрономической биографики в школьных учебниках». У артыкуле разглядаюцца метадычныя рэкамендацыі і прыёмы азнаямлення школьнікаў з навуковай біяграфікай на прыкладзе астраноміі. Звяртаецца ўвага на персаналіі навукоўцаў, якія ўнеслі важкі ўклад у станаўленне і развіццё навукі астраноміі.

У пасядженні круглага стала прыняли ўдзел Кузьмін Вікторыя Аляксандраўна – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцязь Пётр Аляксандравіч – кіраўнік Упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, Колас Радзівон Аляксандравіч, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Шымбалёў Аляксандр Альбертавіч, старшы выкладчык кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мікуліч Аляксандр Валер’евіч, загадчык Мінскага планетарыя і іншыя.