«110 год мова гучыць у ВДУ»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты ФМiIT таксама далучыліся да свята. У нашым універсітэце прайшоў анлайн-марафон «110 год мова гучыць у ВДУ», падчас якога ўдзельнікі чыталі вершы на беларускай мове. Пляцоўкамі для выступаў паслужылі хол першага паверха галоўнага корпуса.
Назва анлайн-марафона невыпадковая. Для Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава 2020 год – юбілейны. У лістападзе будзе адзначацца 110-годдзе са дня заснавання нашай вышэйшай навучальнай установы. За гэты час універсітэт стаў сапраўднай кузняй высокакваліфікаваных кадраў для горада, вобласці і краіны, а яго выпускнікі вядомыя далёка за межамі нашай рэспублікі.
Не менш таленавітыя, разумныя і крэатыўныя студэнты вучацца ў ВДУ сёння. Яны актыўна прымаюць удзел у анлайн-марафоне «110 год мова гучыць у ВДУ».
У юбілейны год вершы вядомых беларускіх паэтаў і аўтарскія творы гучалі не толькі ў Інтэрнэце, але і ў рэальнасці – у вучэбных карпусах універсітэта.
Было запланавана прачытаць у Міжнародны дзень роднай мовы 110 вершаў – столькі ж, колькі год спаўняецца ВДУ. Удзельнікі марафона цудоўна справіліся з задачай і нават перавыканалі яе, прачытаўшы больш за 120 твораў.

Студэнты ФМiIТ - чытачы вершаў:
1. Вiкторыя Iванова - Ты кажаш я не ведаю вайны. Нiл Гiлевiч
2. Настасся Паус - Успамiн ветэрана. Дзмiтрый Красноўскi
3. Гюнэш Сераджыдзiнава - Мая Радзiма. Вiкторыя Зуеўская
4. Ягор Грыдзiн - Як ручаi раку складаюць. Лявон Кравец
5. Аляксандра Ардынец - Ты сёння далёка... Максiм Танк
6. Iван Ягораў - Сiвая жанчына стаiць ля крынiцы.... Пiмен Панчанка
7. Аляксей Пiшэйка - Я - беларус. Н.Гiлевiч
8. Клiм Бiрукоў - Было ў салдата два полi. Анатоль Вярцiнскi
9. Сяргей Смерц'яў - Абаронцам роднай зямлi. Янка Купала
10. Юлiя Богдановiч - З вайны сустрэлi мацяркi сыноў. Васiль Зуёнак
11. Iван Лагуцiн.

https://vsu.by/sobytiya/novosti-universiteta/4184-110-god-mova-guchyts-u-vdu.html